Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Гонар Ляхоў і ўсіх беларусаў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Па дарозе паміж Нарвай і Бельскам-Падляшскім ляжыць невялікая вёска Ляхі. Вядзе да яе з найбліжэйшае мясцовасці пясчаная дарога. Гаспадарак тут будзе з трыццаць. Якраз тут нарадзіўся і выгадаваўся падпалкоўнік Расціслаў Сцепанюк, першы абучаны ў ЗША пілот найсучасных баявых самалётаў F-16, камандзір 3 эскадры тактычнай авіяцыі, якая будзе лятаць на гэтых „ястрабах”.

У Кленіках і саміх Ляхах не трэба ведаць адрас. Кожны ведае, дзе жыў Росцік. Уся ваколіца 9 лістапада аглядала ўрачыстае прывітанне першых баявых самалётаў Lockhed Martin F-16 block 52+. Глядзелі, як у амерыканскай машыне з экіпажам у дзве асобы на лётнішча ў познаньскіх Кшасінах прыляцеў іх зямляк, як даваў начальніку Польскіх Узброеных Сіл, прэзідэнту РП Леху Качынскаму прысягу і ўручаў яму польскі сцяг. Як першыя такія баявыя самалёты былі пасвенчаны, а жонка прэзідэнта ахрысціла польскі F-16 імем „Ястраб”. Ад таго часу бацькам падпалкоўніка з Ляхоў — Надзеі і Васілю Сцепанюкам не даюць спакою. Бацюшка з Кленік Аляксандр Высоцкі яшчэ ў той год, калі тэлебачанне паказвала падпалкоўніка Расціслава ў Амерыцы, пытаўся ў яго бацькоў пасля багаслужбы:

— Вы бачылі, бачылі свайго сыночка?

Тэлефон ужо ад чэрвеня гэта для бацькоў і сяброў адзіны кантакт з Росцікам. Не можа вырвацца з тае Познані. Чакалі ў першы уік-экд ад таго чацвярга. Спадарыня Надзея рашыла пазваніць у Познань.

— Тут у нас журналіст з „Нівы”. Ну і то, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF