Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Ваўкі і вегетарыянства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні ў палітычным жыцці Беларусі, зважаючы на міжнародны кантэкст, адбыліся дзве знакавыя падзеі, якія сталіся ў значнай ступені сенсацыйнымі. Па-першае, Еўрасаюз прапанаваў новую стратэгію дачыненняў з дзяржавай Беларусь. Па-другое, Аляксандр Лукашэнка зладзіў прэсавую канферэнцыю для ўкраінскіх журналістаў, на якой прагучала сенсацыйная заява. Абедзве рэчы адбыліся неўзабаве пасля сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Пуціным, на якой, на думку бальшыні, „дружественные” бакі не здолелі дамовіцца наконт прынцыповых рэчаў.

Стары Свет пасля антыканстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года замарозіў усялякія праекты па супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. З таго часу дачыненні былі больш чым прахалоднымі. Тут можна згадваць і ўзаемныя высылкі дыпламатаў і шматлікія заявы з абодвух бакоў і непрыхаваную варожасць. Стасункі Беларусі з Еўропай няўхільна пагаршаліся дзесяць гадоў. Працэс зайшоў досыць глыбока. І вось новая палітычная стратэгія Еўрасаюза. Беларускай дзяржаве прапаноўваецца канкрэтная эканамічная дапамога — адкрытыя рынкі, грашовыя гранты для беларускіх прадпрыемстваў і фірмаў, спрашчэнне візавага рэжыму, іншыя прэферэнцыі. З іншага боку ад уладнага рэжыму Беларусі патрабуецца спыніць пераслед апазіцыі, вызваліць палітычных вязняў, правесці сапраўднае следства па гучных справах аб знікненні палітыкаў і журналістаў, забяспечыць адкрытыя і незалежныя судовыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF