Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Асеннія настроі

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Вось месца пад цьмяным сонцам, вось няўлоўнае цяпер, якое явіцца нам як расхістанае тонкае лязо паміж дзвюма прорвамі, паміж тым, што ўжо стала і быць можа не адменіцца, а гэтым, што надыходзіць няўхільнае, каб пасля таго, як перакрочыць мяжу, паглынула яго пагрозлівае небыццё.

Вось прытулішча жменькі паэтаў. Паэт-постмадэрніст абвяшчае зыход мастацтва, літаратуры, прынамсі ў гэтым выглядзе, да якога мы прывыклі і да якога нас прывучылі. На яго думку, пачаткам усенькага мастацтва было хвалапенне бажкам і багам, наступным чынам апяванне герояў і ўладароў. Мастацтва, значыць, мела службовы характар, падпарадкавана было касцельнай ці свецкай уладзе, аднак усё ж скрывала тую залежнасць, клаўшы націск на аўтаномію каштоўнасцей, ці то гуманістычных, ці эстэтычных, такіх як праўда, дабрыня і краса. Новае мастацтва, — гарачыўся паэт, — павінна вызваліцца ад любых залежнасцей, што і спрабуе рабіць, праяўляючыся як правакацыя, бунт, радасць зніштожвання; новыя мастакі разгульваюцца шляхам непасрэднага дзеяння, у пачыне, у валоданні целам, у паказе сваёй цялеснай індывідуальнасці. Традыцыйны, класічны твор мастацтва ці літаратуры ўспрымалі атрымальнікі як выраб, як тавар на рынку, значыць, такі выраб павінен знікнуць, адысці ў забыццё.

Адстаўны прафесар універсітэта нясмела запярэчыў. Новая рэальнасць, на яго думку, не з’яўляецца, не мусіць быць такая няшчадная і нігілістычная. Змена стаўлення да мастацтва, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF