Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Выбары: Бельск — Гайнаўка

Раіна СТЭФАНЧУК

Бельская кааліцыя (БК) і Беларуска-народны выбарчы камітэт (БНВК) без сумнення могуць гаварыць аб перамозе на самаўрадавых выбарах 12 лістапада. У апошнюю нядзелю падтрымліваны БК кандыдат на бурмістра Бельска Пётр Божка перайшоў у другі тур выбараў, але прайграў (2 991) з Яўгенам Беразаўцом (3 958). У Орлі войтам стаў Пётр Сэльвесюк прапанаваны Бельскай кааліцыяй.

На 21 самаўрадніка ў Гарадской радзе Бельска-Падляшскага ад БК свой мандат будуць выконваць аж сем асоб. Найбольшую падтрымку мелі Раіса Іванюк (228 галасоў) і Ала Сасна-Паўлючук ды Марк Верамяюк (па 186 галасоў). Бельскую кааліцыю ў радзе будуць прадстаўляць яшчэ Дарафей Фіёнік, Аляксандр Божка, Андрэй Сцепанюк і Андрэй Рошчанка. У бельскай Гміннай радзе з 15 дэпутатаў засядуць падтрымліваныя БК Анатоль Вышкоўскі, Станіслаў Якімюк, Юрый Тамчук ды Кацярына Екацерынчук, Валянцін Галушэўскі, Павел Лазавік, Марыя Бесяда, Юрый Хількевіч і Марк Плуг.

У Радзе Бельскага павета ад Бельскай кааліцыі засядуць па чарзе Пётр Божка, дырэктар Пачатковай школы з беларускай мовай Васіль Ляшчынскі, Міраслаў Бала і Юрый Ігнацюк. У Радзе гміны БК мае аж дзевяць з пятнаццаці мандатаў.

Выбарчыя вынікі Бельскай кааліцыі так абмяркоўвае ўпаўнаважаны гэтага камітэта Андрэй Сцепанюк:

— Выбары ў бельскую Гарадскую раду, можам сказаць, прайшлі паспяхова. Атрымалі мы найбольшы вынік — на нас прагаласавала 2 700 выбаршчыкаў і маем тут найбольш мандатаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF