Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Хатняя закуска

Віктар САЗОНАЎ

Чаканы дзень навуковай экспедыцыі нарэшце надышоў. Музейнікі атрымлівалі суткавыя грошы і як шалёныя кулі несліся ў крамы, распіхваючы кволымі інтэлігенцкімі плячамі моцны савецкі рабочы клас, які з раніцы ўжо стаяў у чэргах, з надзеяй купіць закуску і тое, што да яе належала. Навукоўцам у гэты дзень не было калі інтэлігентнічаць з прадстаўнікамі „квітнеючага” сацыялістычнага грамадства, бо на зборы заставалася менш сутак. Заўтра яны выязджаюць збіраць па зарослых лебядой і лапухамі гібеючых вёсках народны фальклор, старыя збаны, кросны, свяцільнікі і іншае старое, акрамя дажываючых там бабулек і дзядкоў, якія, у адрозненні ад старадаўніх прыладаў працы, нікога не цікавілі і нікому непатрэбныя. Хіба што, трохі патрэбныя мясцоваму бацюшку, які толькі на іх паховінах і мог палепшыць свой матэрыяльны стан, які ўжо семдзесят год быў адлучаны бальшавікамі ад дзяржавы.

У культурных работнікаў даходы былі дзяржаўныя, але пражыць на іх маглі толькі тыя, хто перыядычна пераходзіў харчавацца на падножны корм і планктон. А калі раптам з’яўляліся грошы, адразу ляцелі ў сталовую. Але ў гэты дзень музейнікі бралі толькі гарэлку, чым да сардэчнага прыступу здзіўлялі нават кончаных алкаголікаў. Навукоўцы шпурлялі ўсе атрыманыя на камандзіроўку грошы пад нос прадаўшчыцы і адразалі: „Гарэлкі на ўсе!”. І хоць гарэлка тады прадавалася абмежавана і вылучна па адмысловых талонах, прадаўшчыца чамусьці задавальняла патрабаванні навуковых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF