Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

50 год семяноўскага прыхода

Ірэна ЛУКША

4 лістапада 2006 г. у семяноўскай царкве адбылася вялікая ўрачыстасць 50-годдзя прыхода і заадно душпастырскай службы настаяцеля прыхода айца мітрата Мікалая Шабэляна. Акурат 4 лістапада 1956 г. малады бацюшка са сваёй жонкай Яўгеніяй прыехаў у Семяноўку і на свята Казанскай Іконы Божай Маці адслужыў першую літургію.

Прыхаджане жадалі тады айцу Мікалаю, каб быў тут хаця столькі настаяцелем, як айцец Рудкоўскі. Быў ён настаяцелем Нараўчанскай парафіі 26 гадоў, а айцец Шабэлян ужо амаль два разы столькі.

Раніцай у суботу было ціха. Недзе перад 7 гадзінай пачаў веяць вецер і пайшоў снег. Яшчэ перад багаслужбай айцец Мікалай сказаў, што першы раз прыехаў сюды зімою і цяпер таксама настала зіма.

— Прырода ўспамінае той дзень і прыпамінае ўсім сыплючы снег на зямлю, — падумала я.

На юбілейныя ўрачыстасці ў семяноўскую царкву прыехала 14 бацюшкаў, войт Мікалай Павільч з жонкай Алімпіяй, сямейны лекар Мікалай Вапа з жонкай, якая працуе стаматолагам у Нараўцы. Пасля 10-тай гадзіны прыехаў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава. Прывіталі яго хлебам і соллю царкоўны стараста з жонкай, а вучаніцы малодшых класаў пачатковай школы сыпалі перад мітрапалітам кветкі.

Мітрапаліт узначаліў урачыстую багаслужбу, а кіраваў ёю айцец протадыякан Уладзімір Трусевіч, ураджэнец семяноўскага хутара Біндзюга. Спяваў хор гайнаўскага сабора Святой Тройцы.

Пасля літургіі быў адслужаны малебен. Пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF