Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Памяняем Дзіму на Сашу!

16 лістапада — чарговы Дзень салідарнасці з Беларуссю. У гэты дзень штомесяц у многіх краінах Еўропы адбываюцца акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем’ямі зніклых апанентаў рэжыму. За сваю палітычную дзейнасць дзесяткі чалавек адбываюць у Беларусі розныя тэрміны пакарання. Сярод іх — Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Аляксандр Казулін. Дасюль невядомыя лёсы зніклых апанентаў рэжыму — Дзмітрыя Завадскага, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. У дачыненні да іх забойстваў міжнароднай супольнасцю падазраюцца тыя, хто сёння стаіць на чале беларускай дзяржавы. Каб не пакідаць сам-насам з крывавым дыктатарам Лукашэнкам моладзь еўрапейскіх краін 16 чысла кожнага месяца праводзіць дзень салідарнасці з Беларуссю.

Перад гадзінай 17.00 па вуліцы Электрычнай, ачэпленай з абодвух бакоў паліцэйскімі і ахоўнымі машынамі, сталі збірацца маладыя людзі з транспарантамі і сцягамі ды свечкамі ў руках. Сабралася ўсіх каля 80 асоб. Гэта ў большасці студэнты з Беларусі, якія не могуць працягваць навукі на радзіме, выкінутыя з вучэльняў за сваю апазіцыйную дзейнасць — стыпендыяты праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Стаўшы ў два рады перад будынкам Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, завязалі сабе вочы блакітнымі павязкамі, закрылі твары хусткамі — быццам прымалі ўдзел у дэманстрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а перад іх стаў... Аляксандр Лукашэнка. Хлопец у масцы з выявай твару прэзідэнта Беларусі расхвальваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF