Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Як абразы бачу перад вачыма (5)

(пачатак у 44 н-ры)

З Івонкай СУРВІЛАЙ, старшынёй Рады БНР, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Як з перспектывы прэзідэнта БНР бачыце ролю нашай „Нівы”?

— „Ніва” вельмі важная частка беларускага жыцця. На апошнім пасяджэнні Прэзідыума Рады БНР, па маёй прапанове, было прынята рашэнне, што часткай нашай дзейнасці будзе культура. Ідзе пра тое, каб паставіць Беларусь на ўзровень развітых, культурных краін.

На маю думку, „Ніва” займаецца аховаю ды абаронай беларускай культуры. А як вам вядома, штораз менш беларускіх незалежных газет у свеце, асабліва ў Беларусі, дзе асталіся ўжо адзінкі. Для мяне цудоўна чытаць пра Беласточчыну, я пазнаю ваша жыццё. Магчыма, „Ніва” магла б больш месца прысвячаць агляду нацыянальных меншасцей у Еўрасаюзе. З таго што гаварыў мне Яўген Вапа вынікае, што „Ніва” мае стаць газетай беларускай меншасці ў Еўрасаюзе. Гэтая ідэя мне вельмі падабаецца. „Ніва” можа стаць вялікім голасам нашай нацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF