Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Праблемы з суседзямі

Раіна СТЭФАНЧУК

Найбольшую павагу маем да гэтых суседзяў, якія з намі не мяжуюць, — напісаў рэдактар Станіслаў Загурскі ў кнізе Polska i jej sąsiedzi*, якую выдала ведзенае ім самім ломжынскае выдавецтва „Stopka”. Пабачыла яна свет нядаўна пры нагодзе чарговага выпуску конкурсу імя Зыгмунта Глогера, якую атрымалі м.інш. Дарафей Фіёнік і Віктар Кабац.

„Польшча і яе суседзі” гэта зборнік тэкстаў каля трыццаці аўтараў. Аўтар уступнага слова, вядомы гісторык праф. Януш Тазбір, заўважыў: „Ніякі народ не любіць сваіх найбліжэйшых суседзяў, але якраз палякі мусілі з імі сужыць у межах сваёй тэрыторыі. Можна спачуваць негру, які ў далёкай Амерыцы падвяргаецца расаваму праследу ўключна з лінчам, але старэйшаму пакаленню намнога цяжэй перамагчыся на сімпатыю да ўкраінца, немца ці нават літоўца, якіх сваякі 60 гадоў таму маглі прымаць удзел у генацыдзе польскага насельніцтва”.

Гэтую калектыўную працу, пад рэдакцыяй сацыёлага і рэлігіязнаўцы праф. Уладзіміра Паўлючука, адкрывае аналітычны тэкст праф. Я. Тазбіра. Падагульваючы польска-суседскія адносіны ў ХХ ст., піша ён: „Можна сказаць, што суседства, калі гаворка аб ХХ ст., не вытрымала ў нас гістарычнага выпрабавання”. І далей, спасылаючыся на пералом ХХ і ХХІ стагоддзяў, піша: „Калі б з усёй заходняй прэсы ацалелі толькі газеты з больш-менш 1995-2005 гадоў, у гісторыкаў наступных пакаленняў склалася б ад іх перакананне, што парэшткі нацыянальных меншасцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF