Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Пры горадзе добра жыць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Відава ад Бельска-Падляшскага аддзяляюць толькі дарожныя знакі абодвух мясцовасцей; калі б іх не было, вонкавы назіральнік не адрозніў бы па пабудовах, дзе канчаецца гарадская Відаўская вуліца і пачынаецца вясковая. Але і з гэтай вёскай справа не такая простая, бо да Бельска прылягае па сутнасці толькі калонія вёскі Відава, а сапраўдная вёска, карэнная, распаложана крыху далей і аддзелена ад калоніі двухсотметровай незабудаванай жыллём прасторай, на якой відаўскія царква і могілкі.

Калонію, што прылягае да Бельска, характарызуюць галоўным чынам вялікія двухпавярховыя мураванкі абапал вуліцы, характэрныя для геркаўскага перыяду. Яны выраслі раней, а вось далей ад галоўнай вуліцы, а дакладней кажучы — дарогі, што вядзе ў вёску Відава, распаўзаецца прыгарад з памяркоўнейшымі дамамі сучаснага дызайну; вуліцы там яшчэ не памечаны.

Вуліца ў самой вёсцы вельмі шырокая. Яшчэ ў канцы 1970-х гадоў на прадвесні нагадвала яна дзе-нідзе возера ад растопленага снегу. Магчыма, што людзі, якія там калісь будаваліся, пакідалі такую шырокую вулічную прастору дзеля аб’езду таго бездарожжа ў дажджлівы час. Цяпер да паловы вёскі вуліца добраўпарадкаваная і пакладзены на ёй асфальт. Ад паловы вёскі ўздоўж паўднёвага боку вуліцы ляжыць брук, да якога з паўночных панадворкаў праз астаўлены пасярэдзіне вуліцы падоўжны дол насыпаны папярочныя грэблі. У вёсцы большасць хат традыцыйнага вясковага выгляду, хаця, як і ў многіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF