Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Зазналі многа гора

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Скупава і навакольных вёсак, распаложаных на палянах Белавежскай пушчы, у міжваенны перыяд жылі бедна. У сем’ях было многа дзяцей, якім пасля падзелу зямлі прыходзілася гаспадарыць на невялікіх участках поля. Прыбытак ад сельскагаспадарчай прадукцыі на пясчаных землях быў невялікі. Многія людзі падзараблялі працуючы з восені да вясны ў лесе, а летам бяднейшыя сяляне наймаліся да працы ў багатых гаспадароў. Людзям са Скупава прыйшлося гараваць таксама ў ваенны і пасляваенны час.

Умелі цешыцца жыццём

Прыбытак ад гаспадарання на вузкіх палосках пясчаных палёў быў у міжваенны перыяд невялікі. Людзі мала прадавалі расліннай прадукцыі, а жывёлагадоўлю выдатна абмяжоўваў складаны доступ да лугоў. Гаспадары цешыліся, калі пасля ліквідацыі цераспалосіцы ў другой палове трыццатых гадоў лепшымі сталі ўмовы гаспадарання. Другім падарункам улад было абгароджванне пушчы, каб лясная звярына не нішчыла пасяўной плошчы. Адзін з маіх суразмоўцаў Васіль Казёл са Скупава правёў дзяцінства ў складаных матэрыяльных умовах.

— У нас было вельмі мала зямлі. Каб зарабіць грошы, мама наймалася да багацейшых вяскоўцаў. Яна жала збожжа, сушыла сена і капала бульбу, — успамінае спадар Васіль. — Мы, дзеці, хадзілі ў лес за сухімі дровамі, якія прыносілі на плячах. Трэба было многа напрацавацца, каб нанасіць дроў на ўсю зіму.

Выгналі людзей і спалілі вёску

Летам 1941 года немцы вывезлі жыхароў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF