Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Андэрграўнд über alles! Варшава 17-18.11.2006

басаўка

Беларускасць — малітва, у крыніц. Гэта размова, часам з Богам, але часцей з самім сабой, з мінулым, сённяшнім, нават з будучыняй. Усё пачынаецца з гітары, аўтара, барда, а на дарозе эвалюцыі (не заўсёды вядома чыёй) пераўтвараецца ў (дыс)гармонію гукаў, паліфанічнасць зместу, сімвалічнасць пераказу. Ці гэта можам таксама аднесці да студэнцкага спосабу жыцця? Пэўна так, асабліва калі гэта студэнты з’яўляюцца ініцыятарамі шматлікіх мерапрыемстваў, сустрэч, сяброўстваў... У вялікім скарачэнні такая ж гісторыя была ў фестывалю „Басовішча”, але нельга забываць і пра „Беларускі андэрграўнд”. Даволі цяжка акрэсліць узрост канцэрта, ладжанага варшаўскім гуртком БАСу, званага „Басаўкай”, перад усім таму, што ў яго каранях хаваецца від сустрэч з аўтарскай песняй. Пасля кароткай гісторыі назва „Басаўка” пераўтварылася ў „Spotkania z białoruską poezją śpiewaną”. Гэта працягвалася нейкі час, каб на апошнія 7 гадоў прыняць назву „Беларускі андэрграўнд”. Магчыма, гэтая альтэрнатыва не вельмі асацыюецца са спакойнымі беларускімі студэнтамі, але імкнуцца ствараць свой імідж трэба і варта. Ёсць розныя шляхі, але гэты быў адным з магчымых. Не шкадуем выбару.

„Андэрграўнду” характэрныя пэўныя рысы, перад усім імкненне да пашырання музычных гарызонтаў. Па-другое, гэта безупынныя пошукі вызначэння профілю ўдзельнікаў і кшталту мерапрыемства, якое паступова разрастаецца з канцэрта ў маленькі фестываль беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF