Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Двайныя стандарты

Васіль САКОЎСКІ

На жаль, чалавек — істота недасканалая, зменлівая ў сваіх поглядах і пачуццях. У часы так званай народнай улады, напрыклад, штосьці не было чуваць, што мы гэтай улады не любілі і маем дзесьці яе народную дэмакратыю. Наадварот, тадышнія эліты, якія ў асноўным і надалей з’яўляюцца элітай, выслугоўваліся як толькі маглі гэтай уладзе. З адпаведных архіўных дакументаў выразна відаць цяпер, што зусім нярэдка, і не са страху, а ў карыслівых мэтах, верай і праўдай служылі ёй таксама многія прадстаўнікі быццам апазіцыйнага духавенства і нават славутай польскай арыстакратыі.

Цяпер жа выглядае на тое, што амаль усе проста ненавідзелі народнай улады, народнай дэмакратыі і як толькі маглі змагаліся з ёю. І перамаглі яе, праклятую...

Нарэшце маем тое, чаго, быццам, так моцна хацелі. Жывём у вольнай, незалежнай і сапраўды капіталістычнай дзяржаве, з усімі прыдаткамі яе — Еўрасаюзам і НАТО. І, канешне ж, у дзяржаве з сапраўднай дэмакратыяй і законнасцю. Асталося, здавалася б, толькі жыць, радавацца і popuszczać pasa...

Але не, аказалася, што мы не надта ўмеем жыць у такой дзяржаве і падпарадкоўвацца яе разумным законам. Не ўмеюць ці не хочуць жыць па гэтых законах і нашы слаўныя эліты, якія, па іх расказках, так змагаліся за дэмакратычную і прававую Польшчу. Яны хочуць жыць аўтаномна — законы сабе, а яны, паціхеньку, сабе. І гэта ўжо хранічная наша хвароба...

Вось таму ў нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF