Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Выбары па-беларуску

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось, на шчасце, выбары ў Польшчы закончыліся. Радасці не перадаць словамі. Нарэшце можна патэлефанаваць на Беласточчыну і пачуць у трубцы спакойны разважлівы голас сябра, які зусім нядаўна не меў вольнага часу, каб распавесці пра беластоцкае жыццё што-небудзь цікавае. Толькі выбары ды выбары і яшчэ раз выбары. І ўсё ў спешцы ды з нараканнямі на брак часу і здароўя. Зараз усё засталося за плячамі. Да новых выбараў. Толькі яшчэ апошнія паведамленні ў прэсе і ўсё. А прэса надрукуе сухія радкі пра тое, што беластоцкі Беларускі выбарчы камітэт, гайнаўскі Беларуска-народны выбарчы камітэт, Бельская кааліцыя і ўвогуле беларусы Польшчы не да канца задаволеныя вынікамі выбараў, але вельмі цешацца з таго, што бралі ў іх удзел, што нехта перамог і што ўдалося людзям, якія размаўляюць па-беларуску, сумеснымі намаганнямі нечага дамагчыся, і ўвогуле, што ўдалося заявіць пра сябе. Пра тое, што беларусы ёсць, і яны хочуць, каб з імі лічыліся. Пажадана як з гаспадарамі на сваёй зямлі, той зямлі, на якой жылі дзяды і прадзеды. Але калі будуць лічыцца хаця б як з нацыянальнай меншасцю, то і тое ўжо добра.

А на Беларусі ў гэты час выбары толькі пачынаюцца. І тут таксама створаны кааліцыі ад апазіцыі, пачынаючы ад рэспубліканскіх структур і аж да мясцовых роўняў. А вынікі выбараў кожны апазіцыянер можа спрагназаваць прама цяпер, і не памыліцца. Тым больш, што яны не маюць аніякага значэння, гэтак жа як рэальнай улады і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF