Ніва № 48 (2637), 26 лістапада 2006 г.

Усё з за таго „Б”?

Раіна СТЭФАНЧУК

Кандыдаты беларускага выбарчага камітэта ад выбарчай нядзелі прымаюць тэлефоны: „А чаму не было вашага камітэта?” Бо ў тую нядзелю на спісках можна было знайсці: „Wyborczy Komitet Wyborców BKW”. Шмат людзей не ведала, што гэта такое тое „Б” у гэтым БКВ, што яно якраз „Беларускі”, а не, скажам, нейкі „Беластоцкі”.

Як мы даведаліся ў беластоцкай дэлегатуры Краёвага выбарчага бюро, у адпаведнасці з законам назва камітэта на спісках і картах для галасавання не можа перавышаць 40 знакаў, разам з інтэрваламі паміж словамі і пунктуацыйнымі знакамі. Значыць, не магла паявіцца поўная назва абрэвіятуры ВКВ БВК, але, ужо „згодна закону”, змясцілася б такая назва: Выбарчы камітэт выбаршчыкаў Беларускі ВК (39 знакаў з інтэрваламі).

Так ці інакш, выбарчыя вынікі не былі імпазантнымі прынамсі на выбарах у Падляшскі сеймік і ў беластоцкую Гарадскую раду. У Сеймік (Беларускі) ВК стартаваў у трох акругах: у горадзе Беластоку і ў паветах, ахопліваючых Гайнаўскую і Бельскую землі. У гэтай першай пераможцам аказаўся Яўген Мірановіч (1 119 галасоў). Другі на гэтым спіску Сакрат Яновіч атрымаў 455 галасоў. У гайнаўскай акрузе лідэр спіска Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў РП апярэдзіў іншых. Паметку пры ягоным прозвішчы паставіла 1 669 выбаршчыкаў. Рашучым пераможцам трох спіскаў БВК у Сеймік аказаўся праф. Ян Чыквін, які кандыдаваў з бельскай акругі (2 405). Тут адносна неблагія вынікі маюць Анна Шайкоўская (276 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF