Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Хрэсьбіны

Віктар САЗОНАЎ

Казік вельмі хацеў сына, аж яму муляла. Хадзіў і мроіў як са сваім нашчадкам будуць разам усюды і заўсёды. І навучыць ён яго ўсяму, што сам умее. І чарку разам вып’юць, і калгасныя буракі разам будуць красці, і на самагонцы падзаробяць. Не жыццё будзе, а рай. Але яго жонка, можа, каб адпомсціць за дзесяцігадовую нянавісць да яе з боку мужа, за дзесяць год узаемных папрокаў і сумесных пакутаў пад дахам адной хаты, падарыла яму толькі чатырох крыклівых дачок, якія, як назло, нараджаліся падобнымі не на самую прыгожую, нават па мерках іхнай вёскі, маму. Калі пасля такіх доўгіх спадзяванняў на з’яўленне прадаўжальніка прозвішча, у Ашмянскім радзільным доме нарэшце запішчала немаўля з усімі прыбамбасамі, якія ўпэўнена паказвалі на кардынальныя фізіялагічныя адрозненні ад яго чатырох старэйшых сястрычак, тады Казік, на радасцях, вырашыў здзівіць размахам гулянкі ўвесь Ашмянскі раён і яшчэ мяжуючыя з ім іншыя раёны ды вобласці. І нават тэрыторыі, якія ляжаць блізка ад тых вобласцей. Калі акрэсліць больш дакладна з геаграфічнага пункту гледжання, то гэта ўся заходняя Беларусь і мяжуючыя з ёй замежныя краіны.

Нагодай для такога балю сталі хрэсьбіны пятага па ліку дзіцяці ў Казікавай хаце. Шчаслівы бацька аж пішчаў ад радасці як дзве п’яныя кумы, якія толькі што ўбачыліся пасля ўчарашняга. Мала порткі не змачыў ад шчасця. З тае вялікае падзеі запрасіў ён на баль усіх сваякоў і суседзяў, а таксама суседзяў сваіх сваякоў і нават (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF