Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Як абразы бачу перад вачыма (3)

(пачатак у 44 н-ры)

З Івонкай СУРВІЛАЙ, старшынёй Рады БНР, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Ваш будучы муж Янка Сурвіла быў таксама з бежанцаў?

— Ён спачатку апынуўся ў Нямеччыне. У Францыю прыехаў з за навукі. Французы прымалі бежанцаў на працу-кантракт з перспектывай навукі ў вышэйшых навучальных установах. Янка спачатку працаваў на сталеліцейным заводзе, выплаўляў сталь. Паводле кантракта, пасля года ён меў магчымасць штудзіраваць. Практыка паказала іншае. Прайшоў год і ён не атрымаў згоды на навуку. Нягледзячы на гэта, ён прыехаў у Парыж і стаў працаваць „на чорна”, вырабляў колы для аўтамабіляў. Адначасова вучыўся французскай мове і нягледзячы на цяжкія ўмовы, у якіх апынуўся, ён дабіўся стыпендыі і паехаў вучыцца ў Іспанію. Тамака закончыў у Мадрыдскім універсітэце эканомію.

У Іспаніі Вы працавалі на радыё?

— Разам з мужам выпускалі мы беларускія перадачы.

Гэта быў філіял Радыё „Свабода”?

— Не, гэта было Іспанскае нацыянальнае радыё. Іспанцы транслявалі перадачы для ўсіх постсавецкіх краін. Вяшчанне па-беларуску пачалося 8 снежня 1958 года, перадачы ішлі кожны дзень, спачатку 15 хвілін два разы ў дзень але хутка перайшлі на 20 хвілін, два разы ў дзень. Янка змагаўся за іх паўтара года. Разам з ім працаваў яшчэ адзін беларус Віця Сянкевіч. Я далучылася ў 1959 годзе, калі выйшла замуж за Янку. Радыё існавала шэсць з паловай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF