Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Справа жыцця

Уладзімір ГІЛЕП

У 1982-1996 гадах я працаваў першым намеснікам міністра культуры Беларусі і па сваіх службовых абавязках меў шмат цікавых кантактаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Сам культурны напрамак дзейнасці спрыяў гэтаму. У тыя гады мы ў міністэрстве шмат надавалі ўвагі пашырэнню музейнай і бібліятэчнай справы, рэстаўрацыі і рэканструкцыі архітэктурных помнікаў і прыстасаванню іх пад мэты пашырэння музейных экспазіцый.

Менавіта ў той час распачаліся нашыя кантакты з беларусамі Беласточчыны: узмацнілася сувязь паміж адукацыйнымі ўстановамі і культурніцкімі суполкамі, патроху наладжвалася дапамога беларускай дзяржавы суайчыннікам у Польшчы.

Аднойчы ў дзверы майго міністэрскага кабінета пастукаўся і, як кажуць, без папярэдняга дакладу зайшоў ужо немалады чалавек і прадставіўся: „Я — Майсеня. Я з Гайнаўкі, што ў Польшчы. Займаюся будаўніцтвам цэнтра і музея беларускай культуры ў нашым горадзе”.

Прызнаюся шчыра, я да гэтай сустрэчы вельмі мала ведаў аб дзейнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства, іншых суполак беларусаў у Польшчы. Верагодна таму, што кантакты з імі адбываліся ў асноўным праз Міністэрства замежных спраў і адпаведныя аддзелы тагачаснага Савета Міністраў Беларускай ССР. Не спрыяла пашырэнню такіх кантактаў і цэнтралізаваная ў СССР палітычная і фінансава-гаспадарчая сістэма: пры ёй мала было аднаго жадання нечым дапамагчы сваім суайчыннікам у суседняй дзяржаве, трэба было ў гэтым пераканаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF