Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Тут у сябе

Міра ЛУКША

Паехалі мы з Янушкам і Мартынай у Крушыняны, — расказвае Славік Ігнацюк са Старога-Ляўкова, што з жонкай Ірэнай знайшлі яшчэ адну хвіліну ў шчыльна занятых днях, каб наведаць бацькоў сяброўкі свайго сына, таксама гайнаўскай белліцэісткі. Яны знайшлі былі час з Янушкам і Мартынай з’ездзіць у Крушыняны, следам за ніўскім тэкстам пра „Наш Арыент”. Гэта было ў пошуках сябе саміх — скажуць пасля. Свае тоеснасці, адметнасці. Хапіла стымулу, здавалася б, выпадковага. Па дарозе заехалі ў Крынкі. Мартына адразу паведаміла сваю цётку эсэмэскай: „Я бачыла самога Сакрата Яновіча!” Падступалі да Сакратавай хаты як да нейкага храма, памалу, паціху, моўчкі.

— А Сакрат выйшаў да нас. Пагаварылі. Моцна запамяталася нам тая сустрэча. Пра кніжкі гаманілі, пра дзяцей.

Яновічу таксама ў памяці засталася гэтая сустрэча, успамінаў яе, таксама і таму, што Ірэна асацыявалася яму з Марысяй Аліфер, а Мартынка, танюсенькая ды кволая як галінка, з яе мацярынска-беларускай цёткай. Больш, а пра што ўспамінаў у сваіх фельетонах, пра пытанні, якія задаў гэтай пары саракагодкаў-бацькоў, якія дагэтуль не вельмі разважалі пра свае нацыянальныя справы, бо і часу мабыць не было ў іх пакуль зашмат. Дарабляліся ўласнымі рукамі і розумам. А пра такія справы галотнікі не пытаюцца — першае пытанне для заморанага ды бяздарнага бядоціка: хлеб. Ты ў яго пра культуру не пытайся — з кніжак хлеба есці не будзеш.

— Яшчэ перад нашым падарожжам у пошуках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF