Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Пакой пана Панахвіцкага

Уладзімір СІДАРУК

Пра мінулае расказвае 81-гадовы Ян АРЭШУК, жыхар Клюкавіч, гміна Нурэц-Станцыя.

— Нарадзіўся я 17 студзеня 1925 года з бацькі Якуба і маці Тэклі. У школу паступіў у сем год. Раней школа змяшчалася ў прыватнай кватэры. У пачатках трыццатых гадоў пабудавалі новую, мураваную. Там пачынаў я навуку. Заняткі праходзілі на польскай мове. Памятаю, што кіраўніком школы быў пан Бранявіцкі, затым Рыбка. Навука для вясковай моладзі цяжка давалася. Нягледзячы на гэта настаўнікі ставілі добрыя ацэнкі, каб у канцы года выказацца добрым навучаннем перад сваёй вярхушкай. А нам казалі, махаючы рукой: „Не ўмееш, дык у жыцці навучышся...”. Я закончыў усяго пяць класаў. Дзяцінства праводзіў пры бацьках, якія працавалі на 12-гектарнай гаспадарцы. У вёсцы быў маёнтак. Збудаваў яго калісьці пан Панахвіцкі. Забудова складалася з жылога дома, які мясцовае насельніцтва назвала „пакоем”. Апрача таго была абора і гаспадарчыя склады. Дом быў драўляны, збудаваны ў выглядзе літары „L”. Прасторны, са шматлікімі памяшканнямі. Маёмасць акружаў глыбокі роў і насыпаны зямельны вал. За агароджай знаходзіліся сажалкі з рыбай. На „Вытанывшчыне” залягала агромная прастора панскага лесу. Там таксама была сажалка. Паколькі летам у маёнтку не хапала вады ў сажалках, дык пад лесам выводзілася рыба. Лавілі яе ды прадавалі жыхарам вёскі. З цягам часу маёмасць перайшла ў валоданне Эдуарда Міртэльдзея, царскага генерала. Новы пан штодзень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF