Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

На лета пасяляюцца буслы

У Карыцісках некалькі малодшых гаспадароў разгарнула жывёлагадоўлю. Павялічылі яны арэал лугоў і пасяўную плошчу ды апрацоўваюць палі суседзяў-пенсіянераў. Дзве сям’і аблясілі палі, з якіх быў невялікі прыбытак. Аднак пасля аблясення аказалася, што вельмі многа трэба працаваць, каб прыпыніць рост зелля. Можа таму сяляне масава не аблясяюць сваіх зямель і абрабляюць нават менш ураджайныя палеткі. Чыстае паветра і цішыню дацанілі буслы, якія на лета пасяляюцца ў Карыцісках на сямі гнёздах, збудаваных на стаўбах з электраправадамі. Аб вяртанні ў вёску думаюць таксама выхадцы, якія сумуюць па сельскім клімаце. Некаторыя пачалі ўжо рамантаваць бацькаўскія хаты.

Едучы ў Карыціскі бачу людзей працуючых у полі. Аднак здаўна жыхары гэтай вёскі асноўны прыбытак атрымліваюць ад гадоўлі кароў і свіней, а збожжа і бульба вырошчваецца ў якасці корму для жывёлы. Жыхары Карыціскаў займаліся таксама вырошчваннем бульбы на экспарт у Савецкі Саюз. Ужо даўно бульба не прадаецца на ўсход, а ад нейкага часу спынены таксама экспарт свінога мяса ў Расію. Сёлетняя засуха спрычынілася да павышэння цаны бульбы і таму гаспадары, у якіх яна абрадзіла, спадзяюцца прыбытку. Гаспадары, у якіх засуха знішчыла бульбу, размышляюць адкуль узяць корм свінням, якіх гадуюць на свае патрэбы і для гарадскіх дзяцей.

— У нас бульба расла на нізкіх палетках і таму ў гэтым годзе атрымаўся добры ўраджай, — заяўляе ў размове пра сельскагаспадарчыя справы Ян Ваўрыновіч. Ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF