Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Жыццё ў Рэпісках вызначаў гадзіннік

Аляксей МАРОЗ

У міжваенны перыяд жыццё ў Рэпісках было складаным, так як і ў суседніх вёсках. Аднак жыхары сяла патрапілі супольна арганізавацца і дапамагаць сабе. Патрэбнае было супрацоўніцтва ў час выпасу быдла, будовы дамоў і некаторых палявых работ. Сяло (зараз распаложанае на акраіне Гайнаўскай гміны) стала славутым з за гадзінніка, які збудаваў на франтоне свайго дома Фёдар Сегень — выдатны сталяр, будаўнік хатаў і механік ад розных спраў. Паколькі гадзіннік быў зроблены яшчэ ў дваццатых гадах і накіраваны да вуліцы, карысталіся ім усе жыхары сяла. Глядзелі на яго таксама гаспадары навакольных вёсак, якія праз Рэпіскі дабіраліся ў Белавежскую пушчу за дровамі. Мае суразмоўцы перакананы, што звон гадзінніка чулі нават жыхары Ласінкі, а тым болей бліжэй распаложаных сёл і паводле яго ў пахмурнае надвор’е маглі вызначыць пару дня.

Вядомасць з за гадзінніка

— Калі наша мама з цэлай сям’ёй падалася разам з іншымі жыхарамі Рэпіск у бежанства, бацька служыў у рускай арміі. Трапіў ён у нямецкі палон і там, маючы на ўзор насценны гадзіннік, збудаваў вялікія „часы”. Калі расказваў аб сваёй канструкцыі жыхарам Рэпіскаў, тыя не верылі яму. Каб даказаць, што гаворыць праўду, бацька зрабіў вялікі гадзіннік на хаце, — кажа сын вясковага канструктара Васіль Сегень.

Фёдар Сегень часта ўзлазіў на паддашак і з яго наводзіў гадзіннік, які служыў сялу ажно да шасцідзесятых гадоў. Славуты гадзіннік сям’я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF