Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Рэтуш

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 1934 годзе савецкі мастак Аляксандр Родчанка выдаў альбом, прысвечаны дзесяцігоддзю Узбекскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Альбом той адкрывалі пафасныя здымкі тагачасных вялікіх правадыроў узбекскага народа. Калі неўзабаве наркамам унутраных спраў СССР стаў таварыш Яжоў, усіх тых узбекскіх таварышаў абвінавацілі ў здрадзе узбекскаму рабочаму класу і прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. А гэта ў савецкіх умовах абазначала выдварэнне „ворагаў народа” ў поўны нябыт. Родчанка затрывожыўся, што ягоны альбом заключае варожы народу змест, за які таксама прадбачваліся вядомыя меры. Узяў ён фарбу і на сваіх здымках замазаў крамольнікаў, пакідаючы адно тагачасных „верных сыноў савецкага народа”. Такі рэтуш гістарычнай памяці прымяняўся ў СССР у буйных маштабах, напрыклад, са здымка ўрада Леніна з кастрычніка 1918 года, які тады налічваў 33 міністраў, на апублікаваным у юбілейным 1970 годзе асталося толькі траіх!

Апошнім часам у Трывежы каля Ласінкі быў узведзены тамашнім жыхаром цагляны помнік. Помнік мае гербавы выгляд цокаля з трыма прамавугольнымі зубцамі зверху, сярэдні з якіх крыху вышэйшы за бакавыя. Кшталт помніка мае сімвалізаваць паходжанне назвы вёскі — тры вежы. Бо народу здаецца, што калі такая назва, то напэўна тут тыя вежы былі. Тры вежы былі вельмі папулярныя, іх маем у гербах Кракава, Мальбарка, Чанстаховы... Але ў Трывежы, мужыцкай вёсцы, ніякіх вежаў, апрача калгасных, не было, а назва ўзялася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF