Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Дні смутку, памяці, надзеі

Віктар САЗОНАЎ

Дзень ушанавання памяці продкаў, Дзяды, быў адной з першых, усталяваных беларускай апазіцыяй масавых акцый. І гэта невыпадкова. Толькі той народ можа быць вечным, які памятае сваіх продкаў, ставіцца з павагай і ўдзячнасцю да іх жыцця і дзейнасці, бярэ прыклад з лепшых прадстаўнікоў сваёй нацыі, і, як найкаштоўнейшы дар, беражэ памяць пра тых, хто ўжо пакінуў гэты свет.

У часы Савецкага Саюза бязбожная ўлада рабіла ўсё мажлівае, каб пазбавіць людзей гэтай памяці. Навязвала ім новыя ідэалы, новых куміраў, новае мышленне, якое грунтавалася не на нацыянальнай глебе, а на абстрактным успрыманні развіцця сусветнай гісторыі, якая падавалася як барацьба класаў. Усё было зроблена дзеля таго, каб чалавек забыўся пра свае карані. Але на кожнае свята ўшанавання памерлых, ці царкоўнае, ці традыцыйна нацыянальнае, на могілках загараліся свечкі і людзі прыходзілі аддаць даніну павагі сваім продкам. Менавіта сваім. І заўсёды знаходзіўся нехта, хто ўскладаў кветкі на магілах і ля помнікаў агульнанацыянальных славутых постацей. Можа дзякуючы гэтай памяці беларуская нацыя і змагла выстаяць і захаваць сваю ідэнтычнасць.

На Гродзеншчыне, ужо дванаццаты год запар, Дзяды пачынаюцца з ушанавання памяці герояў, палеглых за Беларусь. Кожныя апошнія выхадныя кастрычніка ў Свіслач на магілу Віктара Каліноўскага, які быў не толькі натхняльнікам свайго брата, славутага кіраўніка паўстанцаў, але і ідэолагам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF