Ніва № 46 (2635), 9 лістапада 2006 г.

Галасуй на сваіх!

Раіна СТЭФАНЧУК

Беластоцкі Беларускі выбарчы камітэт з Бельскай кааліцыяй і Гайнаўскім Беларуска-народным выбарчым камітэтам на выбары 12 лістапада вылучылі каля двухсот пяцідзесяці кандыдатаў у самаўрадавы ваяводскі сеймік, рады гмін, паветаў і на пасады войтаў і бурмістраў.

Спісак беларускага выбарчага камітэта ў Падляшскі сеймік мае нумар 10. У Беластоку на ім сем кандыдатаў. Як ужо мы пісалі, адкрывае яго прафесар гісторыі, аўтар шматлікіх публікацый, навуковы супрацоўнік Універістэта ў Беластоку Яўген Мірановіч. Дваццаць пяць асоб стартуюць у выбарах у беластоцкую Гарадскую раду — на спіску н р 16. У чарговых акругах (ад 1 да 5) лідэрамі з’яўляюцца: Віктар Стахвюк (прадпрымальнік), Антон Мірановіч (прафесар гісторыі), Марк Кулакоўскі (юрыст), Пётр Хомік (доктар гісторыі), Пятро Юшчук (юрыст). На лістоўках кандыдаты ў Сеймік і Гарадскую раду Беластока заклікаюць па-польску і па-беларуску: „Галасуй на сваіх!”

БНВК з’яўляецца працягам камітэтаў заснаваных у Бельскім і Гайнаўскім паветах. У Бельску была заснавана Бельская кааліцыя, якая прапануе сваіх кандыдатаў у Гарадскую раду, рады гмін ды на пасаду бурмістра — цяперашняга бельскага віцэ-старосту — Пятра Божку. Рашыла яна вылучыць у Гарадскую раду Бельска-Падляшскага ў чатырох акругах 42 кандыдаты. Спіскі адкрываюць: Ала Сасна-Паўлючук, лекар, дачка бацюшкі Рыгора Сасны, Раіса Іванюк — цяперашні сакратар горада, Андрэй Сцепанюк — дырэктар белліцэя ды Пётр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF