Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Беларусы сто гадоў назад (2)

Алесь ЧОБАТ

(працяг; I частка ў 42 н-ры)

Па 1905 годзе дваранская сутнасць, „сярэднявечча” Расійскай імперыі засталася тая самая — бо для чаго і як магла памяняцца?! Але навонак быў другі. Газеты, выбары, палітычныя партыі, Дума ў сталіцы і мясцовыя „земствы”, нацыянальныя рухі малых і вялікіх народаў... Аляксандр Азнобішын па-ранейшаму гаспадарыў у Мастах-над-Нёманам і Сельскагаспадарчым таварыстве, ездзіў на інспекцыі як „начальник 3-го Гродненского Участка” і пісаў рапарты губернатару, але цяпер тыя рапарты больш нагадвалі... глыбокія псіхалагічныя аналізы і літаратурна-філасофскія эсэ — „действительный статский советник” не так апісваў жыццё, як асэнсоўваў.

— Той сялянскі рух, якога няма і які так усіх непакоіць, — ва ўмовах жыцця і звычак беларускага сялянства гэта хаос і стыхія, тут дарэмна шукаць нейкіх галавароў, кожны толькі крычыць пра сваю бяду, для таго нават ад адной вёскі цяжка дабіцца нейкіх агульных патрабаванняў, хочуць усе ўсяго адразу і кожны сам для сябе...

Праваслаўнае святарства, як рускае, так мясцовае, не мае ніякага ўплыву на беларускую вёску, святары ад сялянаў часта яшчэ далей, чым памешчыкі, паводзіны святароў пыхлівыя да яснавяльможнасці, гавораць па-хамску, глядзяць на сялянаў, як на дойную карову... Бяруць за ўсё і бяруць больш і больш. За споведзь, пахаванне, наведанне паміраючых, за абход палёў і малебен пра дождж і ўраджай... У ксяндза вісіць у плябаніі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF