Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Гісторыя пісаная з „Нівай”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

13 і 14 кастрычніка г.г. у Беластоку ў рамках Беларускіх дзён „Нівы” адбылася навукова-папулярная канферэнцыя. У канферэнцыі прынялі ўдзел відныя прадстаўнікі беларускага культурнага і грамадскага жыцця з Беласточчыны, Беларусі, дыяспары і блізкага замежжа.

Даклад „Беларускія газетныя выданні на Беласточчыне да ўзнікнення „Нівы” ў 1956 годзе” зачытаў Алег Латышонак з Беластока. Ужо ў 1861-1862 гг. праўдападобна ў Беластоку выйшлі чатыры нумары „Гутаркі двух суседзяў”. „Мужыцкую праўду” выдавалі людзі звязаныя з Беласточчынай і трэба меркаваць, што і яна магла выдавацца на Беласточчыне — у Саколцы. Віленская „Наша ніва” мела сваіх карэспандэнтаў з тагачасных Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў.

Пасля першай сусветнай вайны са жніўня 1922 года выйшла пяць нумароў „Беларускага партызана”, якога рэдакцыя мела быць у партызанскім штабе ў Белавежскай пушчы. Мяркуецца, аднак, што рэдакцыя часопіса была ў Агароднічках каля Супраслі, а душой рэдакцыі была Вера Маслоўская, якая была з Агароднічак родам, а працавала ў Грабаўцы каля Дубіч-Царкоўных. Газета, апрача навін і агітматэрыялаў, змяшчала таксама літаратурныя матэрыялы. Адным з аўтараў мог быць сам камандзір партызанскага атрада Герман Шыманюк, які пісаў на сваёй гаворцы, а Вера Маслоўская правіла іх на літаратурную беларускую мову.

З прыходам саветаў узнаўляецца беларускі друк. Спярша саветы выдавалі „Освобождённый Белосток”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF