Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Мемарыяльная дошка Гасану Канапацкаму

25 верасня г.г. у Быдгашчы на будынку па вуліцы Мазавецкай 11 была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная Гасану Канапацкаму. Надпіс на польскай мове паведамляе, што „ў гэтым доме ў 1947-1953 гадах жыў палкоўнік Гасан Канапацкі (1879-1953). Указам начальніка дзяржавы Юзэфа Пілсудскага быў ён прызначаны камандзірам беларускага войска, якім заставаўся з кастрычніка 1919 г. да красавіка 1920 г.”

Палкоўнік артылерыі Гасан Канапацкі нарадзіўся 25 лютага 1879 г. у Мінску ў татарскай сям’і. Закончыў Корпус кадэтаў у Полацку і Артылерыйскую школу ў Санкт-Пецярбургу. Удзельнічаў у руска-японскай вайне, а ў час І сусветнай вайны далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, быў членам Беларускай вайсковай камісіі, а з 1919 года камандаваў беларускім войскам. З 1921 года жыў у Вільні, дзе м.інш. быў сакратаром Беларускага грамадзянскага сабрання, а потым намеснікам старшыні Беларускай часовай рады. У 1927-1928 гг. узначальваў рэдакцыю часопіса „Беларускі радны”, а ў час выбарчай кампаніі ў Сейм і Сенат у 1928 г. старшыняваў Цэнтральнаму ўсебеларускаму народнаму выбарчаму камітэту. У 1946 годзе Гасан Канапацкі з сям’ёй пераехаў у Быдгашч. Памёр 11 мая 1953 г., пахаваны на могільніку па вуліцы Кцынскай у Быдгашчы.

Урачыстасць адкрыцця мемарыяльнай дошкі, арганізатарамі якой выступілі Таварыства прыхільнікаў Паморскага вайсковага музея і Згуртаванне мусульманскага адзінства, адбылася ў адпаведнасці з мусульманскай традыцыяй. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF