Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Як абразы бачу перад вачыма

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 44 н-ры)

З Івонкай СУРВІЛАЙ, старшынёй Рады БНР, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Памятаеце, як выглядаў той чалавек, які выратаваў Вашу сям’ю ад гібелі?

— Ён быў у мундзіры, мабыць, гэта быў нямецкі афіцэр...

Куды прыплыў Ваш карабель?

— Мы дабраліся да паўвострава Гэль. Там мы былі таксама ўвесь час пад бомбамі, мама сядзела пад сталом, бо сцены сыпаліся проста на нас. Мы чакалі. Там усё бамбілі караблі, якія на нашых вачах тапіліся, але тата не кідаў веры, што мы выбярэмся з гэтага пекла. Ён хацеў ужо нават звязваць па некалькі галінаў дзерава, зрабіць плыт і кінуцца з сям’ёй на мора. Уяўляеце такое?

Выратавала надзея?

— У адзін пахмурны дзень мы прыйшлі да порта, дзе чакалі тысячы людзей. Усе яны, так як і мы, мелі надзею папасці на нейкі карабель. Там стаялі два караблі, адзін ад Чырвонага крыжа, дзе знаходзіліся параненыя салдаты, а другі для жанчын і дзяцей. Вакол нас было яшчэ некалькі малых караблёў, задачай якіх было ахоўваць гэтыя два вялікія. Для нас, безумоўна, было немагчымым папасці на нішто. Лагічна не было шанцу. Мы не мелі ніякіх папераў, грошай, нічога...

Ці нехта ў сям’і ведаў нямецкую мову?

— Не, не ведалі.

Тады што адбылося?

— Так неяк сталася, што мама ўвайшла на кладку, што вяла да лодачкі, якая перавозіла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF