Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

У міжнароднай кампаніі

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта ў рамках Міжнароднай бельскай міжкультурнай інтэграцыі, якое адбылося 21 кастрычніка ў Бельскім доме культуры, спалучанае было з выступленнем пераможцаў паасобных міжнародных конкурсаў і адкрыццём выстаўкі прац Міжнароднага жывапіснага пленэру. З дасягненнямі дзяцей і моладзі з Беласточчыны, Беларусі і Украіны маглі пазнаёміцца іх равеснікі, сямейнікі і наведвальнікі, што прыйшлі ў БДК.

— Упершыню мы ў Бельскім доме культуры наладзілі міжнароднае мерапрыемства такога вялікага маштабу, на рэалізацыю якога ўдалося прыдбаць каля 100 тысяч злотых, у галоўным еўрасаюзных сродкаў. Паасобныя конкурсы і жывапісны пленэр, якія мелі міжкультурны характар, ладзілі мы раней. Аднак першы раз набылі яны міжнародны статус, — заявіў дырэктар БДК Сяргей Лукашук. — Шкада толькі, што па незалежных ад нас прычынах не даехала частка моладзі з Беларусі. Зараз цяжка высветліць, хто вінаваты, але спадзяемся, што ў наступным годзе не будзе праблем з прыездам вучняў з Рэспублікі Беларусь.

Завяршальнае мерапрыемства, якое паказвала, як праходзіла рэалізацыя праекта (з вясны гэтага года), распачалося з прэзентацыі фотаздымкаў — плёну Міжнароднага жывапіснага пленэру, які ў чэрвені праходзіў у Бельску-Падляшскім і яго наваколлі. Сабраныя маглі ўбачыць месцы, якія на Бельшчыне наведалі ўдзельнікі пленэру і варштат іх творчай работы. На пасляпленэрнай выстаўцы, якой адкрыццё адбылося ў БДК, можна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF