Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Архівы за архівы

Раіна СТЭФАНЧУК

Фотакопіі дакументаў падляшскіх земскіх і гродскіх кніг XV-XVIII стагоддзяў перадаў польскаму боку Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Гэты беспрэцэдэнтны акт быў учынены дакладна ў той момант, калі падляшскі ваявода прымаў старшыню непрызнаванага рэжымам Лукашэнкі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс.

Гэтая першая частка копій са ста тысяч старонак-кадраў дакументаў на мікрафільмах вельмі ўрачыста была перададзена ў беластоцкім Падляшскім музеі. Іх арыгіналы вывезены былі расіянамі ў 1915 г. перад наступленнем нямецкіх войск. Пасля ІІ вайны апынуліся яны ў Мінску. Сто тысяч зл. на іх капіроўку дала ўправа Падляшскага ваяводства. Узамен беларускі бок атрымаў мікрафільмы кніг з архіва роду Радзівілаў, якія знаходзяцца ў варшаўскім Архіве даўніх актаў (частка, якая месціцца на 250 метрах паліц шчыльна запоўненых дакументамі). Было гэта магчымым дзякуючы паразуменню паміж Польшчай і Беларуссю з пачатку дзевяностых гадоў аб доступе да архіўных матэрыялаў, абмене інфармацыяй аб сваіх зборах ды абмене публікацыямі і экспертамі.

— Незалежна ад палітычных неразбярых, супрацоўніцтва польскіх і беларускіх архіваў — актыўнае. Як аказваецца, спраўляемся з вырашаннем праблем супольнай нацыянальнай спадчыны, — запэўніваў Владыслаў Стэмпень, намеснік дырэктара ў варшаўскай Галоўнай дырэкцыі Дзяржаўных архіваў.

Анджэй Ляхоўскі, шэф Падляшскага музея, быў згодны:

— Першая Рэч Паспалітая — наша супольная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF