Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Бачу БАС ...

basovka

Думаю БАС — бачу чорна-белыя здымкі, на іх барадатага Лёніка, Вапу, як нешта тлумачыць, размахваючы рукамі, на іншым Коля надзімае вусны. Ці не дзіўна, што бачу гэта якраз я? Замнога здымкаў я аглянула, пэўна зашмат расказаў чула, усё мяшаецца з сённяшнім днём. Часам чалавек адчувае, што лепш было б нарадзіцца пару гадоў раней, тады пэўна і зразумела б чаму мне сёння кажуць са своеасаблівай гарачкай пра невыдадзены нумар „Апошніх паведамленняў” ці пра тое, як „obywatele” адмаўлялі рэгістрацыі. Я кажу, што разумею, так мне здаецца, але чаму мне не разумець, паколькі і я хадзіла ў рэйды, толькі мы шукалі сябе па мабільніках, а не блукаючыся па палях суседніх вёсак. Атрасіны? Сёння гэта ж такое дзіцячае — лепш папіць піва ў нейкім клубе. А можа мы проста не ўмеем гуляць! Варта над гэтым задумацца, бо ўцякаючы ад цяжкіх тэм загубляемся ў грамадстве працы ды гульні. І як тут жыць?.. Інтэлектуальныя сустрэчы шчасліва здараюцца, але больш яны патрэбны, каб сабе пацвярджаць, што мы аб’яднаныя беларусы, але ў „Сустрэчы”, здаецца, няма зашмат пра што пісаць...

Думаю БАС — бачу багаты архіў і адчуваю недахоп часу, каб усё прачытаць, у шафе схаваны і мой чатырохгадовы ўспамін, а часу таксама няма, каб навесці парадак. Хто калі думаў, што кавалак паперы будзе так важны і так жаданы, мабыць, толькі архівіст па характары. Ёсць адзін.

Думаю БАС — бачу вялікі лозунг „STRAJKUJEMY Z WAMI. BIAŁORUSCY STUDENCI UW”. Ахвярнасць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF