Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Самаўрадавы Сеймік — трап у 10

Раіна СТЭФАНЧУК

Навуковыя працаўнікі Універсітэта ў Беластоку: гісторык, праф. Яўген Мірановіч ды паэт Ян Чыквін ды галоўны рэдактар „Нівы”, старшыня Беларускага Саюза ў РП Яўген Вапа адкрываюць выбарчыя спіскі Беларускага выбарчага камітэта ў падляшскі Сеймік. Мабыць, шчасліва на выбарах у самаўрадавыя ваяводскія ўлады БВК выйграў у жараб’ёўцы нумар 10 (у Гарадскую раду Беластока — 16). У акрузе н р 1 (горад Беласток), дзе здабыць агулам можна 7 мандатаў, якраз спісак у сем асоб адкрывае Яўген Мірановіч, вядомы гісторык і публіцыст:

— Найважнейшая — гаспадарка. Ад многіх гадоў гаворыцца аб падтрымцы Усходняй сцяны, ды на практыцы з гэтага нічога не вынікае. Асабліва, калі глянуць на інфраструктуру паўднёва-ўсходняй часткі Беласточчыны.

У першай акрузе зараз за праф. Мірановічам за мандат стараецца вядомы ледзь не ва ўсім свеце пісьменнік родам з Крынак — Сакрат Яновіч. За Сакратам Яновічам на спіску стаіць прозвішча журналісткі „Нівы” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, якая рэдагуе старонкі для дзяцей і моладзі „Зорка”:

— Я за тое, каб давесці да годнага адсвяткоўвання ў Беластоку і ў рэгіёне праваслаўных свят, хоць бы Каляд і „Сільвестра” так, каб усе маглі іх супольна правесці. Я хачу працаваць дзеля людзей з мешаных сужонстваў, каб інтэграцыя была чымсьці рэальным, а не толькі лозунгам. Моладзі з нашага рэгіёна трэба абавязкова даць шанц прабіцца. І Сеймік можа ў гэтым дапамагчы таксама выкарыстоўваючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF