Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Чаму мусім паміраць?

Міхал МІНЦЭВІЧ

Традыцыйна ўжо 1 лістапада наведваем магілы блізкіх, запальваем на іх лампадкі, ставім кветкі... У гэты дзень могілкі запаўняюцца людзьмі, часта таксама прыходзяць святары, каб за некаторую аплату згаварыць кароткую малітву і пасвяціць месцы вечнага спачынку. У некаторых могільнікавых царкоўках, напр. у Орлі, адпраўляюць яны ютрані, абедні, вячэрні.

Прадаўцам хрызантэмаў і лампадак гэта дзень асаблівага жніва. Аднак усім гэты дзень з’яўляецца часам успамінаў і роздумаў пра наша жыццё, пра яго каштоўнасць і мімалётнасць. Асабліва цяжкія пачуцці ахопліваюць сваякоў пакойнікаў, якія знячэўку або змоладу пакінулі гэты свет. І часта ўзнікаюць пытанні: чаму мусім паміраць, як доўга можа жыць чалавек?..

У нашым свеце ўладарыць смерць, якая для нікога не мае спагады. Нейкі паэт сцвярджаў:

Шпаркім крокам шагае смерць

І не пытаўшы дазволу

Яна косіць жыцця цвет

У хатах і харомах.

Гэтыя жахлівыя візіты пакідаюць у многіх людзей не толькі балючыя раны, але і трывогу за лёс дарагіх ім пакойнікаў. Смерць магутна і трыумфальна крочыць па зямлі, пажынаючы жыццё за жыццём і наводзячы глыбокі сум на мільёны людзей. І ў многіх сэрцах узнікаюць пытанні: Навошта ўсё гэта? Хто разгадае сэнс жыцця?..

Такія пытанні людзі ставілі тысячагоддзямі, але адказаў не знайшлі. Гэтая праблема прысутная і ў Бібліі. „Стварыў Бог чалавека з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF