Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Хабар у нашым табары

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У нас у краіне так — пакуль хабар не дасі, змаганне з карупцыяй не пачнецца!” Згадалася мне гэтая жартоўная показка, калі аб’явілі пра тое, што беларускія памежнікі будуць прэміравацца грашыма за адмову ад... хабару. Уводзіцца гэтая мера, калі верыць дзяржаўным сродкам інфармацыі (а як жа ім не паверыць!) абсалютна заканадаўча па ўсёй краіне, а не як нейкая эксперыментальная лакальная ініцыятыва. Можа я памыляюся, але здаецца, што ў сусветнай практыцы па забеспячэнні дзяржаўнай граніцы, ды і ўвогуле ў змаганні са злосным хабарніцтвам, такога яшчэ не было. Цікава, як будзе дзейнічаць гэты найноўшы механізм матэрыяльнага стымулявання? Апрыёры, чалавек, які ідзе на ахову дзяржаўнай мяжы, атрымлівае свой заробак за выкананне службовых абавязкаў, што аўтаматычна прадугледжвае адмову ад подкупу. А тут такая „творчая” мера. Прасцей кажучы, у нашых рэаліях гэта абазначае наступнае: кожны, хто па той ці іншай прычыне не спадабаецца непадкупнаму стражніку мяжы, рызыкуе быць названым хабарнікам і адпаведна быць пакараным. І ўжо мала яму не пакажацца. Не хочацца думаць, што доблесныя беларускія памежнікі ўсе як адзін кінуцца „інспіраваць” сабе прэміяльныя. Але ж існуе ў сістэме такі панятак як план. І калі прэміяльныя прадугледжаныя, то іх трэба некаму выплачваць. Так што цяпер паводле новай пастановы мусіць разгарнуцца кампанія па павышэнні маральнага вобліку памежнікаў.

А што калі і ў іншых структурах і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF