Ніва № 45 (2634), 4 лістапада 2006 г.

Традыцыйнае і новае ў „Бардаўскай восені”

Аляксей МАРОЗ

Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень 2006”, які з 27 па 29 кастрычніка праходзіў у Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы і Беластоку, розніўся ад апошніх выпускаў. Звяз беларускай моладзі, які ўжо трынаццаты раз ладзіць гэтае мерапрыемства, рашыўся не праводзіць конкурснай часткі (так, як у час юбілейных фестываляў) і не браць прызначаных яму грошай з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Грамадская праца студэнтаў і ліцэістаў з фінансавай падтрымкай спонсараў дазволілі наладзіць канцэрты з зоркамі бардаўскай песні. Публіцы прапанаваліся таксама творы, якія не супадаюць з канонамі традыцыйнай аўтарскай песні.

— Хаця мелі мы надзеленыя Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі сродкі на арганізаванне „Бардаўскай восені” і „Зімовых сустрэч”, рашыліся мы не карыстацца імі. Дайшлі мы да вываду, што няма ўжо задавальнення ладзіць мерапрыемства паводле выпрацаванай ад гадоў схемы, а пасля многа часу рабіць падлікі, якіх патрабуюць міністэрскія чыноўнікі. У мінулых гадах трэба было больш часу займацца бухгалтарскімі справамі, чым арганізацыяй музычных сустрэч, што знеахвочвала маладых людзей да працы ў карысць беларускай культуры і ўсяго нашага грамадства, — заявіў Лукаш Плева, старшыня Звязу беларускай моладзі і адначасна дабаўляе, што ўсе разлікі арганізаванай у мінулых гадах „Бардаўскай восені” былі станоўча ацэнены міністэрскімі кантралёрамі. — Зразумела, што з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF