Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Куля

Віктар САЗОНАЎ

Сямён Трацяк, па мянушцы Нос, якую яму далі не толькі з за таго, што ён любіў сунуць гэтую частку галавы ў чужыя справы, як гэта не парадаксальна, вельмі не любіў, калі ў яго асабістае жыццё зазірае хтосьці іншы. Ён быў такі сакрэтны, што барані Божа. Такіх патаемных свет не бачыў. Яму б з гэтым талентам у шпіёны куды ўладкавацца. І грошы добрыя зарабіў бы, і карысць якую Радзіме прынёс. Ды дзе там. Нос ні на каго не працаваў і не збіраўся. Жыў сваім розумам і сам для сябе. Ну яшчэ пра сям’ю не забываўся. Таму і ўладкаваўся на калгасную свінаферму вартаўніком, нібыта працаваць. А насамрэч, каб было дзе мукі ды буракоў сцягнуць для сваіх парсючкоў. Тым і зарабляў на жыццё. І зарабляў не горш за іншых, якія пупы дзерлі ды спіны гнулі на калгасным полі ды нічога за гэта не атрымлівалі. Хіба з тае бяды і залівалі па вечарах свой гаротны лёс моцнай вадкасцю ўласнай вытворчасці. А Нос амаль зусім гэтае паскудства не ўжываў. Хіба што на вялікае свята. Мужчына ён быў працавіты, калі для сябе, работы не баяўся. Жыў пераважна ўласнай гаспадаркай ды сваім розумам. Сам у сабе. Іншых у свае думкі не ўпускаў. А вось падслухаць дзе хто нешта тут ён не праміне. Яму яшчэ пасавала б мянушка Вуха.

Жонка Трацяка, Ганна, мужам была задаволена. Ну і што, што ён нелюдзень і негаваркі. Затое заўсёды пры хаце, не тое што іншыя лайдакі. Абы толькі да піўнога бара далезці і налізацца, як кот валяр’янкі. А пасля ўжо самастойна і дахаты дапаўзці не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF