Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Засталіся адны на чужыне

Уладзімір СІДАРУК

Са Славікам Лукашэвічам пазнаёміліся мы ў шасцідзесятых гадах, калі я з кінаперасоўкай заязджаў у Пашкоўшчыну. Аднавяскоўцы клічуць яго „Рускі”. У сапраўднасці ён у Пашкоўшчыне нарадзіўся. Паслухайма затым яго аповед...

— Прадзед мой з пад Херсона выходзіў. Калі царыца Кацярына стала даваць надзелы зямлі (па дзесяць гектараў на мужчыну), каб засяліць ураджайныя стэпы Казахстана, дык перасяліўся ён з Украіны ў сяло Вясёлаўка Булаеўскага раёна Паўночна-Казахстанскай вобласці. Там нарадзіўся наш дзядуля, Павел Лукашэвіч, затым мой бацька, Аляксей Паўлавіч.

Бабулька Параскева выходзіла з Пашкоўшчыны. Яе бацькамі былі Андрэй і Марыя Баравікі. Перад набліжаючымся нямецкім фронтам у 1915 годзе падаліся яны ў бежанства. Пасяліліся ў Паўночна-Казахстанскай вобласці. Там бабка Параскева пазнала свайго будучага мужа. Васемнаццаты год ёй паступіў, як згулялі вяселле. Дзядуля Павел у той час служыў у царскай арміі. У 1918 годзе нарадзіўся ў іх сын Аляксей, наш бацька, пасля — дачка Надзя.

Нестабільная сітуацыя і галадуха пасля рэвалюцыі заставілі бабулю вярнуцца ў Польшчу. Калі збіралася ў падарожжа, дзядулі Паўла не было яшчэ дома. Паехаў ён шукаць хлеба. Вярталася яна адна з дзеткамі. Было гэта ў 1922 годзе. Дачушка памерла ёй у час падарожжа на тыф, недзе пад Масквой. У Пашкоўшчыну прыехала адно з Алёшай. Дзядуля Павел, вярнуўшыся дамоў, падаўся за бабуляй, але на граніцы рускія яго не пусцілі. Бабка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF