Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Як абразы бачу перад вачыма

Ганна КАНДРАЦЮК

З Івонкай СУРВІЛАЙ, старшынёй Рады БНР, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК

Ці пасля 1944 года Вы наведалі Беларусь?

— Толькі раз, у 1992 годзе. Я ездзіла на канферэнцыю „Свет пасля Чарнобыля”. Гэты час я скарыстала надзвычай плённа, вельмі шмат чаго пабачыла. Год пазней, на З’езд беларусаў свету, ездзіў мой муж.

Пасля прыйшоў Лукашэнка і гэтыя магчымасці зніклі.

Я моцна-моцна тужу і сумую па Беларусі. Вельмі цешуся, што прыехала сюды, на Беласточчыну.

Вы пакінулі Беларусь 8-гадовай дзяўчынкай, жылі ў Даніі, Францыі, Іспаніі, Канадзе. Як Вам удалося захаваць памяць пра Беларусь?

— У нашай сям’і заўсёды жыла Беларусь. Заўсёды гаварылася па-беларуску, абмяркоўваліся ўсе беларускія праблемы. Гэта была такая частка нашага жыцця. Тата перад смерцю прадыктаваў успаміны. Праз дваццаць чатыры гадзіны ён хацеў расказаць нам усё пра Беларусь, пра ўсе дэталі. Тата памёр у 1977 годзе. Ён думаў, што мы ніколі ўжо не пабачым вольнай Беларусі. Безумоўна, дапамагалі ў жыцці яго расказы. З другога боку, памяць часам сама стварае ўспаміны. Я маю ўражанне, што добра памятаю Засулле.

Вы нарадзіліся ў 1936 годзе ў Стоўбцах?

— Стоўбцы я не вельмі добра памятаю, бо я там нарадзілася і жыла, здаецца, год часу. Пасля было Засулле, далей мы жылі ў Берасці, пасля ў Баранавічах, зноў у Засуллі, і зноў у Баранавічах. Тата працаваў на чыгунцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF