Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Памёр шчыры беларус і вядомы будаўнік

Памёр шчыры беларус і вядомы будаўнік

Многа гайнавян і прыезджых прыбыло 14 кастрычніка на пахаванне Канстанціна Майсені, чалавека адданага беларускай ідэі, будаўніка Беларускага музея і звыш ста вясковых крамаў. Каля яго труны стаялі сямейнікі, дыпламаты Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі мясцовых улад і беларускіх арганізацый, настаўнікі, людзі культуры. Пасля літургіі ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы і пахавальных малітваў сабраныя перайшлі за труной на праваслаўныя прыхадскія могілкі, дзе быў пахаваны Канстанцін Майсеня. У час жалобнай урачыстасці выказана было многа цёплых слоў у адрас дзеяча, які самааддана працаваў у карысць мясцовага насельніцтва.

— Кастусь Майсеня быў шчырым беларусам, які заслужыў сімпатыю многіх людзей, — заявіў паэт Віктар Швед.

— Не будучы сынам гэтай зямлі, Ты ўнёс вельмі многа ў развіццё нашай малой айчыны, — сказаў паэт Алесь Барскі. — Ты ўрос глыбока ў нашую зямлю і я шчаслівы, што якраз ляжаш на спачыванне ў Гайнаўцы.

Канстанцін Майсеня нарадзіўся 15 жніўня 1923 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна (Беларусь) і там правёў дзяцінства.

— Мой муж сярэднюю адукацыю здабываў у Нясвіжы і Баранавічах, а пасля вайны ў рамках рэпатрыяцыі разам з сям’ёй пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Бельск-Падляшскі. Тут скончыў ён сярэднюю школу для працуючых і падаўся ў Познань, дзе паспяхова закончыў вучобу ў Вышэйшай эканамічнай школе, — расказвае Анастасія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF