Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Выбралі „тройку”

Аляксей МАРОЗ

Многа бацькоў пасылае сваіх дзетак у Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, які вылучаецца добрымі вынікамі ў вучобе і спартыўных спаборніцтвах. Добрая атмасфера сярод вучняў таксама ўплывае на станоўчую ацэнку школы. Дырэктар Васіль Ляшчынскі аддае перавагу якаснай адукацыі, супрацоўніцтву з бацькамі і мясцовым насельніцтвам, аб чым сказаў у час школьнага мерапрыемства, наладжанага 6 кастрычніка, у час якога першакласнікі былі пасвечаны ў вучні і далі прысягу сумленна вучыцца і добра сябе паводзіць.

У вялікай спартыўнай зале, збудаванай з дапамогай бяльшчан, сабраліся бацькі і родныя дзетак, якія ў белых блузках (дзяўчаткі) і белых кашулях (хлопцы) увайшлі са сваімі настаўніцамі на мерапрыемства. Усе вучні мелі на галовах спецыяльна падрыхтаваныя для першакласнікаў шапкі. Хаця ў Бельску скарачаецца колькасць вучняў падставовых і гімназічных школ, то ў „тройцы” гэты працэс амаль непрыкметны. У гэтым годзе надалей дзеці вучацца ў чатырох паралельных першых класах падставовай школы і таму на школьнай урачыстасці было шматлюдна. Наймалодшыя вучні падрыхтавалі мастацкую частку, з улікам беларускіх песень. Перад дзеткамі выступіў дырэктар Васіль Ляшчынскі, які коратка напомніў сабраным гісторыю школы і яе поспехі.

— Ужо сорак першы раз распачынаюць у нашай школе навуку першакласнікі, а больш за 3 200 выпускнікоў закончыла нашу падставовую школу (да іх трэба яшчэ дадаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF