Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Нашы ў Гарадскую раду Беластока

Раіна СТЭФАНЧУК

Падобна як чатыры гады таму, таксама і цяпер 12 лістапада кандыдаты ад Беларускага выбарчага камітэта будуць змагацца за дэпутацкія мандаты ў Гарадскую раду Беластока і ў Ваяводскі сеймік. У гэты раз БВК не вылучыў кандыдата на прэзідэнта Беластока. На папярэдніх самаўрадавых выбарах быў ім праф. Антон Мірановіч, які на сёлетніх выбарах балатуецца ў Гарадскую раду сталіцы Падляшша.

— Вядома, што наш кандыдат не меў бы большых шанцаў на перамогу ў гонках з шасцёркай прэтэндэнтаў на гэтае крэсла, — згодна кажуць дзеячы БВК.

Беларускі камітэт стартуе самастойна; не зблакіраваў ён сваіх спіскаў з іншымі камітэтамі. У Гарадскую раду Беластока вылучае ён дваццаць дзевяць кандыдатаў, ва ўсіх пяці акругах. На спісках у кожнай з пяці акруг апынулася дакладна столькі кандыдатаў, колькі ў дадзенай акрузе ёсць мандатаў. І так вось у акрузе н р 1 (м. інш. кварталы Бэма, Прывакзальны, Новае Места) спісак адкрывае Віктар Стахвюк, адзін з шэфаў Радыё Рацыя. За ім на спіску стаяць: мастак і царкоўны дзеяч Уладзіслаў Петрук, Андрэй Жамойда, журналістка „Рацыі” Валянціна Лаеўская і сацыёлаг Марк Кірылюк.

— БВК, каб магчы перагаласаваць любыя пастановы, мусіў бы, мабыць, пастарацца за галасы іншых клубаў. Важным з’яўляецца тое, каб сігналізаваць беларускія праблемы, якія вынікаюць хоць бы з закону аб нацыянальных меншасцях. Мне, як жыхару Беластока, не хапае гаспадарскага вока, падтрымкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF