Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Кланіраванне масы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Святкаванні юбілею „Нівы” былі добрай зачэпкай для агляду яе не толькі ў пампезным аспекце, але таксама і крытычным. На хвалях радыё пачуў я міні-апытанне маладых людзей пра наш тыднёвік. Выказванні былі агульна крытычныя, асабліва таму, што змест газеты не супадае з цяперашнімі маладымі спадзяваннямі — замалая ўвага адводзіцца музыцы, а завялікая неспрактыкаванай імі гісторыі. Што матэрыялы напісаны непрафесійна, што яны задоўгія і яшчэ, здаецца, крыху іншых заган.

Калі б у цяперашнім стэрыльным цывілізаваным свеце быў дзе попел, дык я адразу каяўся б з гэтага і пасыпаў бы сабе тым попелам галаву, бо ж у гэтых — як жа слушных — недахопах, напэўна, ёсць і мой удзел, mea culpa. Ударыўся я толькі ў грудзі і стаў разглядацца за ідэалам. Хаця ідэал, як сведчыць сама этымалогія, гэта толькі прадукт ідэі, але ж можа ён, як і тая папараць-кветка, недзе ёсць у сапраўднасці, можа ён акурат дрэмле побач нас.

Спытаў я сам сябе: ці можна рабіць такую газету, якая некага поўнасцю задавальняла б? І адказ атрымаўся ў мяне станоўчы: можна! І далей: ці можна рабіць такую газету, якая б поўнасцю задавальняла нейкі лік чытачоў? Таксама можна, пры ўмове, што ў тых чытачоў аднолькавы псіхічны Gestalt (ням.: структура). А такіх ад прыроды не бывае, кожны па-асабліваму розны.

Але вось тыя нашы крытычныя чытачы падалі след, што ёсць такія прэсавыя выданні, якія ім падабаюцца. І што тыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF