Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Сіла гумару

Віктар САЗОНАЎ

Калісьці адзін з савецкіх дысідэнтаў заўважыў, што ў краіне, дзе няма палітычнай апазіцыі, апазіцыяй становіцца мастацкая літаратура. У прыватнасці, надрукаваная і памножаная дысідэнцкая думка, даведзеная да суайчыннікаў праз мастацкія вобразы. Другой галіной апазіцыйнасці з’яўляецца гумар. Менавіта таму ў часы СССР анекдоты сталі самым папулярным жанрам вуснай народнай творчасці. Практычна кожны новы дзень на кожным працоўным месцы пачынаўся са свежага анекдота. Так грамадзяне таталітарнай краіны ратаваліся ад шэрай і занудлівай, даведзенай да поўнага абсурду, афіцыйнай прапаганды, якая з дня ў дзень талдоніла пра нашае самае шчаслівае дзяцінства, самае вартае юнацтва і самае заможнае жыццё ўвогуле. Таму калі ў некага была пустая лядоўня, то чалавеку раілі ўключаць лядоўню ў разетку ад радыё. Тады, казалі, лядоўня адразу стане поўнай. Бо па радыё кажуць, што ў нас усяго хапае, хоць заваліся.

Гэтыя дзве галіны апазіцыйнай творчасці ішлі нага ў нагу доўгі час без належнай кампаніі, пакуль ім на дапамогу не прыйшла трэцяя, таксама унікальная па свайму складу, вельмі гумарыстычная. І самае смешнае тое, што галоўнымі носьбітамі і распаўсюджвальнікамі яе былі афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі. Асабліва тэлебачанне. Застрашаныя да паўсмерці стваральнікі прапагандысцкіх праграмаў і дыктары савецкага тэлебачання, якіх за кожную няправільна вымаўленую літару жорстка каралі, так далёка зайшлі ў сваёй баязлівасці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF