Ніва № 44 (2633), 29 кастрычніка 2006 г.

Глогер: Фіёнік, Кабац, Паўлючук

Раіна СТЭФАНЧУК

Лаўрэатамі ломжынскага конкурсу імя вядомага энтографа Зыгмунта Глогера сталі сёлета м.інш. Дарафей Фіёнік — кіраўнік Музея малой айчыны ў Студзіводах і Віктар Кабац, вядомы мастак і аніматар мастацкага жыцця. Прафесару Уладзіміру Паўлючуку на сцэне Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Марыі Канапніцкай у Ломжы была ўручана грамата міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Уручэнне ўзнагарод імя Глогера праводзілася ўжо семнаццаты раз. Сёлета спалучалася яно з навуковай сесіяй і прамоцыяй кнігі з такой самай назвай: Polska i jej sąsiedzi пад рэдакцыяй якраз прафесара Паўлючука. Сёлета ўрачыстасць сышлася з 25-годдзем Прэсазнаўчага згуртавання „Стопка”, якім ад пачатку кіруе Станіслаў Загурскі. Пачэсны камітэт узнагароды ачольваў вядомы гісторык праф. Януш Тазбір.

У другі дзень глогераўска-стопкавага свята Дарафей Фіёнік, Віктар Кабац і спадарожнічаючая ім Аліна Дэмбоўская, кіраўнік Музея ў Бельску-Падляшскім, вельмі хацелі аддаць пашану Зыгмунту Глогеру. Ніхто, аднак, з распытваных у цэнтры Ломжы не ўмеў сказаць, дзе стаіць ягоны помнік. Тады вось лаўрэаты і спадарыня кіраўнік падаліся на ўрачыстасць, сесію і прамоцыю кнігі ў мясцовы ліцэй.

Лаўрэат Дарафей Фіёнік, атрымаўшы ўзнагароду ІІІ ступені, сказаў „Ніве”:

— Я ніколі не спадзяваўся, што чакае мяне ў Ломжы такая прэстыжная ўзнагарода. Яна не толькі мая, але і асоб, без якіх я столькі не змог бы зрабіць. Я ўжо бачу, што некаторыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF