Ніва № 43 (2632), 22 кастрычніка 2006 г.

Беларускі бегемот

Віктар САЗОНАЎ

Першыя два-тры дні даследчай экспедыцыі, звязанай з вывучэннем мінуўшчыны беларускай правінцыі, звычайна не абыходзяцца без праверкі асаблівасцяў смаку і псіхалагічных уздзеянняў мясцовай самагонкі на мазгі і светапогляд людзей, якія прэтэндуюць на званне навуковай эліты нацыі. Чарговая экспедыцыя, арганізаваная ў канцы васьмідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя Міністэрствам культуры БССР, ад самага пачатку не збіралася парушаць даўнішніх традыцый беларускіх навукоўцаў. Таму, калі на трэці дзень цяжкіх навуковых даследаванняў і смелых эксперыментаў Віктар Самчук абудзіўся ў намёце ад невыноснага галаўнога болю, то гэты факт ён расцаніў з традыцыйным для навукоўцаў філасофскім падыходам, прыняўшы яго як пабочныя, але неабходныя ўздзеянні сваёй прафесіі на неакрэплы малады арганізм.

Фізічны стан Валодзі Касілы, яшчэ адной жывой істоты ў гэтым намёце, ні кроплі не адрозніваўся ад Віктаравага, з той толькі розніцай, што Касіла яшчэ спаў і з тае прычыны не ведаў, што яго галава таксама развальваецца ад болю на дзве сіметрычныя часткі.

— Спіць як пшаніцу прадаўшы, — нечакана для сябе самога зноў набыў здольнасць разважаць Віктар, хоць кожная заляцеўшая ў галаву думка патройвала і без таго звышбязлітасны боль. — Пайду да ракі. Скокну ў ваду. Можа ад гэтага палягчэе.

Ён выпаўз на чатырох канечнасцях на Божы свет і стаў прыпамінаць учарашнія прыгоды. Вясёлы жартаўлівы дзядок, у якога носьбіты навукі куплялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF