Ніва № 43 (2632), 22 кастрычніка 2006 г.

Гісторыя крыжамі пісаная

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Спярша можа пастаўлю крыху эйнштэйнаўскае пытанне: ці вандруючы туды-сюды ў нашай прасторы, можна адначасна вандраваць і туды-сюды ў нашым часе? І адказваю: ёсць такія месцы, дзе гэта можа ўдацца...

У агародчыку першай з боку Шушалева хаты ў Крапіўне, што за Дубровай, стаіць мураваны помнік з надпісам: „Ten pomnik postawił Stefan Adamowicz na pamiątkę wizyty biskupiej dla całej wsi 1905 r”. З другога канца Крапіўна, што ад Вострава, стаіць шмат помнікаў, каталіцкіх і праваслаўных. Надпісы на некаторых з іх банальныя, але на адным, крайнім ад Вострава, даволі цікавы. На ім, на чыгуннай табліцы на крыжы, інтэнцыя: „За упокой усопшихъ рабовъ Божихъ Антона, Ивана, Экатерины, Осипа и всехъ сродниковъ Гелажиновъ 1900го 16 сентября”. А на цокале паэтычнае апісанне: „Крестъ хранитель всея Вселенная, Крестъ красота Церкве, Крестъ царей держава, Крестъ верныхъ оутверждение, Крестъ ангеловъ слава и демоновъ адъ”. Яшчэ раней, між крыжамі і вёскай, стаіць помнік з чырвонай зоркай з інфармацыяй: „Sierżant Iwan A. Aleksiejew poległ wraz z 74 towarzyszami broni w lipcu 1944 r. Wieczna im chwała. Mieszkańcy Kropiwna”.

Між Крапіўным і Востравам, побач павароту жвіроўкі, у кустах, прытаіўся іншы чыгунны помнік; ён з дарогі слаба бачны. На версе лацінскага крыжа таблічка з літарамі „INRI”, а на цокале надпіс: „Сей крестъ поставленъ за упокой рабовъ Божихъ Николая Анни Григоря Осипа Фами Мариі Ізидора Розаліи и всехъ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF