Ніва № 43 (2632), 22 кастрычніка 2006 г.

Бура ў Гайнаўцы

Раіна СТЭФАНЧУК

У час сустрэчы сеймавай Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей у Гайнаўцы было вельмі бурліва. Улады Галоўнага праўлення БГКТ не скрывалі свайго абурэння рашэннем аб адняцці ім на тры гады датацыі.

— Гэтае дзеянне спрычыніцца да катастрофы беларускай культуры! — грымеў старшыня Таварыства Ян Сычэўскі.

Праліліся таксама і слёзы. Сустрэча дэпутатаў з самаўрадаўцамі, дзеячамі беларускіх арганізацый, галоўным чынам звязаных з БГКТ, ды з Беларускага аб’яднання студэнтаў (разам чалавек пад пяцьдзесят), адбылася ў Музеі і асяродку беларускай культуры, які БГКТ яшчэ да нядаўна хацела пераняць. Камісію з 16 асоб прадстаўлялі адно старшыня Яўген Чыквін (СЛД), прадстаўнік нямецкай меншасці Генрык Кроль, кашуб Казімеж Клейна (ПО) ды Аркады Фідлер (ПО), сын вядомага падарожніка і пісьменніка. Гэты апошні яшчэ да спаткання ў Гайнаўцы, распытваны „Нівай”, чаму рашыўся на працу ў меншаснай камісіі, адказаў:

— У час падарожжаў па розных краінах свету з маім бацькам я ўвесь час сустракаўся з меншасцямі.

На пачатку сустрэчы ў Музеі ён паўжартаўліва прызнаўся:

— Я тут прадстаўляю польскую меншасць!

На сустрэчу прыбылі таксама прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, якое курыруе нацыянальныя меншасці, а таксама і Міністэрства адукацыі.

Ян Сычэўскі прамовіў як першы. Ягонае выступленне працягвалася паўгадзіны:

— БГКТ апынулася ў катастрафічнай сітуацыі, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF