Ніва № 43 (2632), 22 кастрычніка 2006 г.

З новымі прапановамі

Аляксей МАРОЗ

Кандыдаты на войтаў і бурмістра ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта ідуць на самаўрадавыя выбары ў Гайнаўскім павеце з надзеяй на перамогу і рэалізацыю сваіх выбарчых праграм. Усе мае суразмоўцы загадзя размаўлялі з мясцовым насельніцтвам і аналізавалі магчымасці афармлення розных праектаў і спраў на мясцовым узроўні. Хочуць яны яшчэ да перадвыбарчай цішыні прадставіць свае прапановы выбаршчыкам і разам з гміннымі раднымі ад БНВК прасіць падтрымкі ў час галасавання.

— Беларускі выбарчы камітэт быў заснаваны перад першымі самаўрадавымі выбарамі і двойчы ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі на Гайнаўшчыне. У 1998 годзе ў Гайнаўскім павеце быў заснаваны Беларуска-народны выбарчы камітэт, які ўжо трэці раз уключаецца ў выбарчую кампанію, — заяўляе Міхал Андрасюк, адзін з лідэраў і ўпаўнаважаны БНВК. — Некаторыя камітэты мяняюць свае названні, залежна ад палітычнай кан’юнктуры сваіх партый. Мы не маем чаго саромецца. Наша назва вядомая нашым выбаршчыкам і таму пойдзем з ёю на чарговыя выбары.

Міхал Андрасюк, выказваючыся ад імя БНВК, лічыць, што ў Гайнаўскім павеце вельмі важнае паляпшэнне інфраструктуры — мадэрнізацыя дарог, будова каналізацыі і водаправодаў.

— Трэба намагацца, каб у час фінансавых цяжкасцей у галіне аховы здароўя ўтрымаць у Гайнаўцы бальніцу. Важнае даканчэнне будовы ў Гайнаўцы крытага басейна, якая нядаўна распачалася. На Гайнаўшчыне патрэбная дэцэнтралізацыя турыстычнай дзейнасці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF