Ніва № 43 (2632), 22 кастрычніка 2006 г.

І зноў парытэты

Васіль САКОЎСКІ

Вельмі коратка ўдалося нам пажыць без парытэтаў ды раўнавагі сіл, якія цвёрда царствавалі ў нас у час існавання капіталістычнага і сацыялістычнага лагераў. Яны былі найважнейшымі элементамі тадышняй палітыкі. Адзін і другі бок пільна сачылі, каб не праспаць гэтай раўнавагі сіл і не дацца адурачыцца праціўнаму лагеру.

Потым аказалася, што нічога гэта не дало. Калі прыйшло на пагібель, то не памаглі ні парытэты, ні раўнавага сіл. Распаўся-разваліўся Савецкі Саюз і ўся савецкая сістэма. Распаўся сам па сабе, ад старасці, так бы мовіць. Як і прарочылі яму. Я гэтыя прароцтвы, што савецкая ўлада пратрымаецца ў Расіі 70 гадоў, чуў даўным-даўно. І, канешне, ніяк не верыў ім, але сталася.

Грамадствы сацыялістычнага лагера пачалі ізноў будаваць у сябе капіталізм. І трэба прызнаць, што для простага народа гэтая перабудова даецца з вялікімі цяжкасцямі, а вось для нашых былых камуністычных эліт зусім наадварот. Такімі парабіліся расовымі капіталістамі што о-го-го! Паглядзіце ў тэлевізары на іх сытыя твары і новенькія „мерседэсы”. І чуюцца ў гэтай ролі цудоўна, бо гэта сапраўдныя ленінцы. Яны вельмі добра чуліся робячы „шаг вперёд” і яшчэ лепей чуюцца робячы „два назад”...

Пасля смерці нашага сацыялістычнага лагера перасталі гаварыць пра парытэты і раўнавагу сіл, бо і сэнсу не было. З Савецкага Саюза асталася Расіюшка, але яна чуць дыхала тады і мела мноства сваіх унутраных клопатаў. Кітай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF